Маршрут Друя >
Кропкі маршрута Друя
Ад былой сядзібы Мілашаў захаваўся каменны сядзібны дом (1862 г.), гаспадарчыя пабудовы і капліца-пахавальня ўладароў маёнтка ў стылі класіцызму (1862 г.). Вёску ўпрыгожвае велічны касцёл Божай Маці Шпалернай у стылі мадэрн, пабудаваны з каменю і цэглы ў 1937 г. Вёска размясцілася побач з возерам Ідолта.
Вялізны будынак сядзібнага дома шляхціцаў Рудніцкіх стаіць тут з далёкага 1810 г. Пабудаваны дом у стылі класіцызму, яго парадны ўваход павернуты да парадкам парадзелага парку, які быў закладзены адначасова з пачаткам будаўніцтва дома. Да нядаўняга часу тут знаходзілася сельская школа, сёння дом пустуе, пашкоджаны дах.
У 1930-я гг. з бетонных блокаў узведзены стараверскі храм. Сёння ён вядомы як Успенская царква. Пабудаваная яна ў стылі народнага дойлідства на паляне на краі вёскі. Доўгі час была закінутая і толькі ў 1986 г. была адноўленая і перададзеная вернікам. Захаваўся стараверскі алтар.
Драўляная царква Св. Георгія ў стылі народнага дойлідства ўзведзеная ў 1902 г. Захаваліся руіны званіцы Петрапаўлаўскай царквы (XVIII ст.) і стараверская Успенская царква (1908 г.). Аднаўляецца Благавешчанская царква, пабудаваная з цэглы ў 1740 г. як касцёл. Да нашых дзён дайшлі жылыя карпусы бернардзінскага кляштара і Троіцкі касцёл (1643 г.). На плошчы пасёлка можна ўбачыць вялізныя абломкі Барысава каменя. Радавая забудова ХІХ ст.
У 1905 г. у рэтраспектыўна-рускім стылі пабудаваная цагляная царква Св. Мікалая. Побач з храмам знаходзіцца па-майстэрску складзеная з цэглы брама ў тры арачныя праёмы. На краі вёскі ў 1906 г. з цэглы і блокаў узведзены касцёл Божага Цела ў неараманскім стылі. З 1948 г. быў закрыты і выкарыстоўваўся як склад. У 1992 г. касцёл адрэстаўравалі і вярнулі каталікам. Адразу пасля перабудовы святыні вакол яе ўзвялі каменную агароджу.
Ад сядзібы Мірскіх захаваўся часткова перабудаваны сядзібны дом, узведзены ў стылі класіцызму з цэглы ў 1873 г. Добра захаваўся пейзажны парк, які ўсутыч падступае да дома. Цераз дарогу, на краі поля можна ўбачыць цікавыя па сваёй канструкцыі руіны вялізнай канюшні з чырвонай цэглы, у якой нядаўна яшчэ быў дах.
Вядомае паселішча з 1514 г. як маёнтак Браслаўскага ўезда ВКЛ. У розныя часы было ўласнасцю Мірскіх, Белікавічаў, Кнотаў, Зяновічаў. У 1907 г. у стылі неаготыкі ўзведзены трохнефавы цагляны каталіцкі храм Узнясення Дзевы Марыі. Галоўны фасад святыні аздабляюць масіўныя трох’ярусныя вежы. Над уваходам, пад шчытом партала прарэзанае круглае вітражнае акно, а вышэй – вытанчаная вежка-ліхтар, якая ўдала гарманіруе з вежамі святыні.
У 1920 г. тут пабудаваны драўляны касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса ў стылі мадэрн. У 2003 г. храм адноўлены. Царква Св. Георгія, таксама драўляная, пабудаваная ў 1908 г. як касцёл на фундаментах старажытнага драўлянага храма, вядомага з 1700 г. Пасля перабудовы ў святыні з’явіліся новыя купалы. Побач з вёскай знаходзіцца маляўнічае возера Абстэрна.
Пабудаваны гэты цагляны храм ў псеўдарускім стылі ў 1885 г. Стаіць ён непадалёк ад вёскі ў атачэнні векавых ліп і клёнаў. Велічна аформлены ўваход у святыню – шырокі арачны партал на магутных пілонах. Захаваўся манументальны дом святара, у якім, па адной з версій, у свой час працавала прыходская школа.