Маршрут Гродна-3 >
Кропкі маршрута Гродна-3
Габрэйскія могілкі знаходзяцца ў лесапарку Ласосна, які раскінуўся на левым беразе Нёмана, недалёка ад моста праз раку. Хутчэй за ўсё, пахаванні сталі тут праводзіцца ў самым пачатку XVIII ст., а, магчыма, і значна раней. Многія надмагільныя камяні-мацэвы з часам або па злым намеры чалавека былі засыпаны зямлёй. Гэта адны з трох габрэйскіх могілак, якія захаваліся ў Гродне. У пачатку XIX ст. яўрэі складалі каля 80% насельніцтва Гродна.
Манастыр узведзены ў сярэдзіне 90-х гг. XV ст. на землях, падараваных вялікім князем літоўскім А. Ягелончыкам. Комплекс уключаў і жаночы манастыр, які ў савецкі час быў сцёрты з твару зямлі. Мужчынскі манастыр і касцёл Здабыцця Святога Крыжа ў 1853 г. былі зачынены маскоўскімі ўладамі, а ў савецкі час тут размясцілі санстанцыю і архіў. І толькі ў 1993 г. святыня вернута каталіцкай царкве. Збудаваны касцёл і манастырскі комплекс у пачатку XVII ст. у стылі барока, готыкі і рэнесансу.
Год заснавання манастыра – 1654. У канцы 20-х гг. XVIII ст. па праекце таленавітага архітэктара з Італіі І. Фантана з цэглы пабудаваны ўніяцкі храм у стылі барока з элементамі класіцызму, асвячоны ў гонар Раства Багародзіцы. Да сярэдзіны XVIII ст. была завершана пабудова жылых карпусоў праваслаўнай царквы, праведзеная перабудова і рэканструкцыя базыліянскай святыні. З 1986 па 1998 гг. тут працаваў музей атэізму. З 1999 г. храм вернуты вернікам.
Заснаваны ў 1634 г. Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў стылі барока, рэнесансу, готыкі пабудаваны ў 1642 г. У двары кляштара захаваўся самы старажытны драўляны помнік архітэктуры Беларусі – лямус. У 1842 г. маскоўскія ўлады зачынілі кляштар і ператварылі яго памяшканні ў турму. У 1950-х гг. касцёл быў зачынены ўжо савецкімі ўладамі, а ў кляштары размясцілі псіхіятрычную бальніцу. У 1990 г. і касцёл, і манастырскія карпусы вернутыя вернікам. Зараз будынкі рэстаўруюць.
Першапачаткова манастыр, заснаваны ў пачатку XVII ст., быў драўляным. Пасля пажару пабудаваны каменны касцёл і корпус манастыра (1770-я гг.). Пасля паўстання 1830-1831 гг. расійскія ўлады закрылі кляштар і адкрылі ў яго карпусах мужчынскую гімназію. А пасля паўстання 1863-1864 гг. быў знішчаны касцёл. Захаваўся жылы корпус манастыра, пабудаваны ў 1735 г. у стылі класіцызму. Да нашага часу ён некалькі разоў перабудоўваўся, губляючы свае першапачатковыя рысы. Адрас пабудовы – вул. Савецкая, 8.
Комплекс манастыра складаецца з жылых карпусоў і кафедральнага сабора святога Францішка Ксаверыя. Першапачаткова, у канцы XVII ст., комплекс узводзіўся як будынкі для калегіума езуітаў. Пасля паўстання 1830-1831 гг. царскія ўлады ператварылі памяшканні кляштара ў турму для палонных паўстанцаў. Частка пабудоў калегіума і сёння выкарыстоўваюцца папраўчай установай. Касцёл пабудаваны ў стылі барока. На адной з яго вежаў захаваліся самы стары дзеючы гадзіннік ў Еўропе. У савецкі час касцёл не ўзарвалі толькі дзякуючы жыхарам горада.
Драўляны манастыр і касцёл пабудаваныя ў 1653 г. Быў знішчаны рускімі войскамі падчас «крывавага патопу» – вайны 1654-1667 гг. Каменны касцёл Маці Божай Анёльскай у стылі барока збудаваны з цэглы ў самым канцы XVIII ст. Пасля паўстання 1863-1864 гг. закрыты раней манастыр царскія ўлады выкарыстоўвалі як турму, якая дзейнічала тут да канца 1920-х гг. З 1991 г. гэта святое месца ізноў знаходзіцца пад апекай ордэна францысканцаў.
Вядомыя гэтыя ўнікальныя могілкі з канца XVIII ст. Гэта фарны каталіцкі акропаль, перанесены за межы горада таго часу. Многія даследчыкі параўноўваюць яго з могілкамі Расу ў літоўскай сталіцы. На гэтых могілках можна ўбачыць магілу знакамітай беларускай пісьменніцы, грамадскай дзяячкі, удзельніцы паўстання 1863-1864 гг. Элізы Ажэшкі. Тут жа пахаваныя яе маці і муж. На могілках таксама знаходзіцца магіла вядомай мастачкі Марыі Галіч.
Старадаўнія каталіцкія францысканскія могілкі горада заснаваныя прыкладна ў сярэдзіне XVIII ст. Тэрыторыя акропаля прымыкае да завулка Перамогі. У 50-я гг. XIX ст. тут ўзведзена капліца ў класічным стылі, якая сёння цалкам адноўлена. Побач мы можам убачыць пабудову званіцы (1902 г.). Захавалася агароджа, складзеная з бутавага каменю, і два пілоны цэнтральнай брамы, збудаваныя ў 1886 г.