Маршрут Крычаў >
Кропкі маршрута Крычаў
Царква Святога Духа пабудавана з дрэва ў стылі народнага дойлідства ў 1830 г. Тры ўваходы ў храм аформленыя ўтульнымі ганкамі, вокны апраўленыя простымі ліштвамі, шалёўка храма выканана ў класічным прыёме шалёўкі жылых драўляных дамоў.
Неад’емная частка архітэктуры горада – яго радавая забудова. На вул. Савецкая, 69 красуецца драўляны асабняк 1867 г. пабудовы, сёння ў ім працуе краязнаўчы музей. Свята-Міхайлаўская царква ўзведзена з цэглы ў 1848 г. У 1950 г. адрэстаўраваная.
Першыя звесткі пра Крычаў датуюцца XI ст. З XV ст. горад уваходзіў у склад ВКЛ. Сёння тут можна ўбачыць тры праваслаўныя храмы: Васкрасенскую царкву (1838 г.), Пакроўскую царкву (1946 г.) і царкву Св. Мікалая (1838 г.), пабудаваную на месцы паганскага капішча. Захаваліся будынак паштовай станцыі (XIX ст.) і прыгожы будынак палаца Пацёмкіных, узведзены ў 1779 г.
У 1908 г. на месцы бітвы паміж рускімі і шведскімі войскамі ўсталяваная мемарыяльная капліца ў псеўдарускім стылі ў выглядзе стылізаванай крамлёўскай вежы. У тым жа годзе побач усталяваны помнік работы скульптара А. Обера ў выглядзе скалы, на якой сядзіць арол, што рве кіпцюрамі шведскі сцяг.
Вытанчаная белая царква ўзведзена з цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі ў 1866 г. Узнясенскі храм, безумоўна, з’яўляецца бясспрэчным упрыгожаннем гэтай вёскі. Галоўны ўваход храма ўпрыгожаны ганкам-рундуком, аконныя і дзвярныя праёмы апраўленыя фігурнымі парталамі і карнізамі.
На левабярэжжы ракі Сож, недалёка ад возера Чорнае, паміж вёскамі Міхеевічы і Прудок, на ўскрайку густога сасновага бору, мы маем выдатную магчымасць пакаштаваць вады з крынічкі, якая здаўна носіць назву Святы калодзеж. Вядома, што гэты прыродны скарб існаваў тут з глыбокай даўніны, але ў пісьмовых крыніцах пра яго ўзгадваюць толькі з сярэдзіны XIX ст. Галоўнае ж тое, што крынічка існуе і сёння і сваёй гаючай, як сцвярджаюць многія людзі, вадой вабіць да сябе наведвальнікаў амаль што круглы год.
Сёння гэта адносна невялікая вёска. Зарадзілася яна на мяжы XVII ст. Да пачатку XIX ст. у вёсцы налічвалася больш за 300 жыхароў. Славілася яна майстрамі колавых, бандарных, сталярных промыслаў. У 1844 г. тут пабудавана паштовая станцыя, якая захавалася да нашых дзён.
Тут можна ўбачыць будынак з цікавым фасадам, цэнтральны аб’ём якога падымаецца ў два высокія паверхі і завяршаецца трохкутным франтонам. Ёсць верагоднасць, што некалі тут меўся нават мансардны паверх. Цяпер ужо невядома, для чаго прызначаўся будынак. Магчыма, гэта быў сядзібны дом, галоўны корпус бровара ці нават жылы флігель.
Да 1945 г. горад называўся Прапойскам. Замак горада быў узведзены ўжо ў XIII ст. З XIV ст. уваходзіў у склад ВКЛ. У парку былой сядзібы Галіцыных можна ўбачыць вежу незвычайнай канструкцыі (XVIII ст.). На вул. Ленінскай – паштовую станцыю (1876 г.). Царква Раства Багародзіцы ўзведзена з цэглы ў стылі класіцызму ў 1791 г. Побач знаходзяцца званіца ў два ярусы і прыхадская школа (XVIII ст.). Каля храма ўсталяваны каменны крыж.
Вядома пасяленне з XV ст. З XVII ст. – мястэчка ВКЛ. З 1678 г. – горад. Царква Раства Багародзіцы размясцілася ў старадаўнім цагляным будынку, пабудаваным у 1828 г. Касцёл Сэрца Ісуса ў стылі класіцызму пабудаваны з цэглы ў 1851 г. У 1950 г. перабудаваны пад дом культуры. Здзіўляе разнастайнасцю мураваная і драўляная радавая забудова горада.