Маршрут Лепель >
Кропкі маршрута Лепель
У гэтай невялікай вёсцы на закінутых старажытных могілках яшчэ можна ўбачыць некалькі каменных крыжоў. Магілы ледзьве бачныя, а напалову ўрослыя ў зямлю крыжы пакрытыя мхом і лішайнікам, з-за чаго выглядаюць вельмі-вельмі старымі і яшчэ больш загадкавымі.
На ўскраіне вёскі, на адкрытай тэрыторыі, у атачэнні пералескаў захавалася некалькі штучных сажалак. Раней яны былі часткай старажытнай сядзібы, вядомай з сярэдзіны ХІХ ст. На беразе адной з сажалак можна ўбачыць маляўнічыя руіны бровара і спіртасховішча. На пагорку за вёскай захавалася некалькі каменных крыжоў.
Гэтая вёска знаходзіцца на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Заснаваны ён у 1925 г. Бярэзінская водная сістэма ўключана ў пералік гістарычных прыродных каштоўнасцяў Віцебскай вобласці Беларусі. Пракладвалася яна з 1797 па 1805 гг. У турыстычным і экскурсійным цэнтры Домжарыцаў размяшчаюцца гасцінічны корпус, спартыўны цэнтр, экскурсійнае бюро, кавярня і рэстаран. Гасцям прапануюць разнастайныя экскурсіі па запаведніку.
Побач з вёскай суіснуюць старыя і новыя могілкі. Тэрыторыя старых могілак – каталіцкіх, гледзячы па крыжах – усеяная мноствам старажытных каменных крыжоў. Здзіўляе і ўражвае іх велічыня. Можна сабе ўявіць, колькі непатрэбнага матэрыялу давялося абрубіць з вялізнай каменнай глыбы, каб у выніку атрымаць падобныя крыжы.
Вёска знаходзіцца ў маляўнічай лясной мясцовасці. На вялікай адкрытай паляне непадалёк ад вясковай вуліцы да нашых дзён захаваўся паравы млын. Складзены ён з сасновага бярвення. У млына два высокія паверхі і мансардавае памяшканне пад дахам. Пабудаваны ён у 1903 г. на сродкі двух братоў з гэтай вёскі. Сёння пабудова прыстасаваная пад лесапілку.
З 1440 г. у складзе ВКЛ. З 1586 г. горадам валодаў Леў Сапега. У горадзе сёння ўсталяваны помнік у яго гонар. На могілках захавалася цагляная капліца Св. Георгія (1900 г.). Брама каталіцкіх могілак сёння ў руінах. У горадзе таксама захавалася драўляная царква Св. Параскевы Пятніцы (1841 г.), цагляныя пабудовы вузла сувязі (1902 г.), гандлёвых радоў (1882 г.), чыгуначнага дэпо (1902 г.) і бровара (1897 г.). Касцёл Св. Казіміра пабудаваны з цэглы ў стылі позняга класіцызму ў 1857 г.
Непадалёк ад вёскі раней знаходзіўся ваенны гарадок, які ў свой час – а гэта прыкладна пачатак 1960-х гг. – быў заснаваны на землях былога маёнтка шляхціцаў Здраеўскіх. Тут у добрым стане захаваўся пабудаваны ў 1877 г. цагляны сядзібны дом у класічным стылі. У савецкі час ён быў прыстасаваны пад гасцініцу.
Вёсак з такой назвай у Віцебскай вобласці набярэцца некалькі. Гэтая вёска знаходзіцца ў Докшыцкім раёне, на землях Бярэзінскага сельсавета. Непадалёк ад вёскі на ўскрайку невялікага ляску размясціліся старажытныя могілкі, на якіх схавалася некалькі каменных крыжоў. Пройдзе яшчэ які час, і яны цалкам урастуць у зямлю пагоста.
Зусім побач з гэтай вёскай, ля аднаго з яе завулкаў, на закінутых каталіцкіх могілках знаходзіцца некалькі каменных надмагілляў і каменныя крыжы з вельмі правільнай і вытанчанай формай і дакладнымі прапорцыямі.