Маршрут Лужкі >
Кропкі маршрута Лужкі
Сёння цяжка сказаць, да якой рэлігіі адносіўся каменны храм, пабудаваны ў сярэдзіне XVIII ст. Ад першапачатковай культавай пабудовы захавалася дыхтоўная агароджа з палявога каменю. Пасля паўстання 1863-1864 гг. асноўны аб'ём старой святыні быў рэканструяваны, да яго прыбудавалі прытвор, над якім узносіцца востраканечны дах двух'яруснай званіцы.
Захавалася мноства гаспадарчых пабудоў сядзібы Плятэраў з цэглы і каменю, якія выкарыстоўваюцца і сёння. Да нашых дзён дайшлі будынак бровара, брама і сядзібны дом. Сёння дом рэстаўруецца. Абавязкова варта паглядзець прыгожы будынак прыдарожнай капліцы, узведзенай на штучным пагорку на ўскраіне вёскі ў 1774 г. Пабудавана капліца з каменю і цэглы ў стылі барока і класіцызму.
На першы погляд вельмі простая культавая пабудова, але яе формы і аб'ёмы спалучаюцца вельмі гарманічна. Нават вокны і дзверы падпарадкаваны аднаму архітэктурнаму рашэнню. Пабудаваная гэтая драўляная царква ў стылі народнага дойлідства на могілках непадалёк ад вёскі ў 1922 г. Па адной з версій, яе ўзводзілі як каталіцкую капліцу. Сёння гэта Крыжаўзвіжанскі храм.
Цагляны сядзібны дом сядзібы "Моллі" быў знішчаны з дазволу мясцовай улады ў 1980-я гг. На шчасце, яшчэ захаваліся некаторыя гаспадарчыя пабудовы сядзібы: дыхтоўны цагляны свіран і прыгожая цагляная стайня. Парк і пабудовы знаходзяцца прыкладна за паўтара кіламетры ад вёскі, у маляўнічым месца ля возера Белае.
На старажытных каталіцкіх могілках, зусім побач з вёскай, у напаўразбураным стане захавалася некалькі капліц-надмагілляў. Тут таксама можна ўбачыць унікальныя стварэнні чалавечых рук – надмагільныя крыжы, высечаныя з цэльных каменных глыб. Колькі ўкладзена працы, старання і ўмельства для таго, каб стварыць падобныя помнікі.
У 1886 г. непадалёк ад вёскі, у даволі маляўнічым месцы ўзведзена гэтая сціплая цагляная каталіцкая капліца ў стылі класіцызму. Унікальнае гэтае месца яшчэ і тым, што па абодва бакі дзвярэй капліцы ў бетон уманціраваны два незвычайныя камяні з выбітымі ў іх паглыбленнямі. Час вырабу гэтых культавых камянёў, напэўна, застанецца таямніцай назаўсёды.
На каталіцкіх могілках захавалася некалькі капліц-надмагілляў, пабудаваных у пачатку ХІХ ст. Таксама тут можна ўбачыць руіны сінагогі, якую наведваў бацька сучаснага іўрыта Эліэзэр Бэн-Егудаю (1858-1922 гг.). Каменная царква Раства Багародзіцы ў стылі барока, магчыма, у 1794 г. была перабудаваная з касцёла, які стаяў тут з сярэдзіны ХІХ ст. Варты ўвагі вялізны трохпавярховы вадзяны млын. У 1744 г. у стылі барока ўзведзены велічны цагляны касцёл Св. Міхаіла Арханёла.
Крыаўзвіжанскі касцёл у ярка выражаных рысах канструктывізму пабудаваны з цэглы ў 1924 г. Першапачатковы стыль храма быў значна зменены падчас неаднаразовых перабудоў. У 1950 г. савецкія ўлады закрылі святыню і прыстасавалі яе пад гаспадарчыя патрэбы. І толькі ў 1991 г. храм, значна адноўлены, быў вернуты вернікам.