Маршрут Макраны >
Кропкі маршрута Макраны
У 1788 г. у былым маёнтку Вендорфаў пабудавана драўляная Петрапаўлаўская царква ў стылі народнага дойлідства. У 1963 г. царкву адрэстаўравалі. Да 1990 г. яна знаходзілася ў занядбаным стане. Ад пабудоў мясцовага маёнтка захавалася каталіцкая капліца (1809 г.) і галубятня (1811 г.). Цяпер будынкі стаяць закінутыя.
Пагорак, на якім стаіць храм, насыпаны людзьмі суседніх вёсак. Сродкі на будоўлю царквы былі сабраныя мясцовымі жыхарамі. Пабудавана Пакроўская святыня з дрэва ў неарускім стылі ў 1801 г. У 1856 г. гаспадар мясцовага маёнтка адрэстаўраваў храм.
Непадалёк ад вёскі ў 1882 г. узведзена Узнясенская царква ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Да 1990 г. была ў руінах. Будоўля царквы звязана з адной цікавай легендай. Паштовы клерк з Кіевічаў на паштовым канверце з праектам, які ішоў у Кіеў, выправіў пункт назначэння, так яму спадабаўся гэты храм.
Ад былой шляхецкай сядзібы Чарноцкіх, якая была закладзена тут у сярэдзіне ХІХ ст., захавалася моцная цагляная пабудова з высокім мансардавым паверхам. На ўскрайку некалі прыгожага сядзібнага парку стаіць невялікая капліца-пахавальня Ядвігі Чарноцкай. Пабудавана капліца з вапнавых блокаў у стылі эклектыкі ў 1905 г.
Ад заможнага маёнтка шляхецкага роду Вайніловічаў да нашых дзён захавалася некалькі пабудоў: прасторны дом аканома, флігель сядзібнага дома, будынак сыраварні і гаспадарчыя пабудовы разнастайнага прызначэння. У 1868 г. пабудавана драўляная царква Казанскай іконы Божай Маці ў стылі народнага дойлідства, побач стаіць вытанчаная драўляная каплічка.
З 1961 г. вёска носіць назву Красная Дуброва. Першапачаткова маёнткам валодалі Радзівілы. З пачатку XVIII ст. ён перайшоў ва ўласнасць шляхецкага роду Вайніловічаў. Захаваўся сядзібны дом (па іншай версіі – малочны завод), маляўнічыя руіны царквы Св. Георгія (1886 г.), і фамільная капліца-пахавальня з 72 крыптамі. У 1920-я гг. у пахавальні зрабілі жывёльны могільнік.
Сёння гэты драўляны храм у стылі мадэрн вядомы як Узнясенская царква. Да якой канфесіі храм належаў першапачаткова, невядома. Пабудавана святыня прыблізна ў канцы XVIII ст. Магчыма, у 60-я гг. ХІХ ст. храм перабудавалі, змяніўшы купалы і апсіду.
У 1933 г. ля старажытных каталіцкіх могілках з цэглы пабудаваны Крыжаўзвіжанскі касцёл у неараманскім стылі. Вежа-званіца ці так і не была дабудаваная, ці была разбураная пазней.
У 1920 г. на адкрытым узвышшы пабудаваны гэты млын-казлоўка. Узведзены ён на сродкі, сабраныя жыхарамі навакольных вёсак і некалькіх шляхецкіх маёнткаў. Механізмы млына ўсё яшчэ ў цярпімым стане. Ён мог бы стаць неацэнным экспанатам для музея архітэктуры і быту ў Строчыцах.
Тут знаходзіцца ўнікальны паветраны млын-шатроўка. Аснова млына, яго корпус, нерухома стаіць на фундаменце, а вось верхняя частка і купал з крыламі мог паварочвацца да ветру ў патрэбным напрамку дзякуючы спецыяльным рычагам-цягам.