Маршрут Ліда >
Кропкі маршрута Ліда
У 1918 г. у горадзе на базе культурна-асветніцкай арганізацыі створаны шэраг свецкіх школ, дзе выкладанне ішло на іўрыце. Школа «Тарбут» мела другую ступень узроўня выкладання. Адначасова навучальная ўстанова з'яўлялася культурным цэнтрам яўрэйскага насельніцтва горада. Хутчэй за ўсё, гэта адзіны захаваны будынак культурнай спадчыны яўрэйскай абшчыны Ліды.
Горад заснаваны ў 1323 г. як вялікакняская ўласнасць. У 1330-я гг. з палявога каменю і цэглы па распараджэнні вялікага князя Гедыміна ўзведзены першы каменны замак на землях ВКЛ. Значныя пашкоджанні замак атрымаў падчас вайны з Масковіяй 1654-1667 гг. і падчас Паўночнай вайны. Для пабудовы замка ўжыты тып абарончых збудаванняў – кастэль. Стаіць пабудова на штучным насыпным пагорку вышынёй у сто метраў. Сёння Лідскі замак значна абноўлены, усё яшчэ вядуцца аднаўленчыя работы.
На старадаўніх гарадскіх каталіцкіх могілках, акрамя старажытных каменных надмагільных камянёў, можна ўбачыць каталіцкую капліцу, пабудаваную з бутавага каменю ў стылі неараманскай архітэктуры. Узведзена яна ў 1932 г. У самым пачатку ХХІ ст. капітальна адноўленая, прылеглая тэрыторыя добраўпарадкаваная.
Касцёл у стылі народнага дойлідства з элементамі барока пабудаваны з дрэва ў 1933 г. Храм пазбег разбурэнняў падчас Другой сусветнай вайны. Вежы касцёла першапачаткова былі нашмат вышэй.
Храм-ратонда з цэглы ў стылі класіцызму ўзведзены ў самым канцы XVIII ст. як каталіцкая святыня, асвечаная ў гонар Св. Язэпа. Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. касцёл пераасвечаны пад царкву. У савецкі час, у 1963 г., у храме адкрылі планетарый, а праз дзесяць гадоў знеслі велічную трохарачную браму перад царквой. Захаваўся жылы корпус манастыра піяраў, пры якім і быў калісьці пабудаваны касцёл. У 1996 г. царква вернута вернікам.
Пабудавана каталіцкая святыня ў стылі віленскага барока і ракако з цэглы ў 70-я гг. XVIII ст. Трохнефавая базіліка не зведала значных перабудоў, толькі ў 1821 г. пасля пажару былі разабраныя дзве вежы-званіцы. Пазбег храм пашкоджанняў і падчас дзвюх сусветных войнаў. Каменная агароджа і брама разабраныя – хутчэй за ўсё, каб схаваць сляды пахавання ўдзельнікаў паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.
Гэты архітэктурны помнік знаходзіцца па вул. Замкавай, 19. Узведзены гэты вельмі неабходны ў горадзе будынак у 1908 г. Ужо ў 1940-я гг. дэпо было нядрэнна абсталяванае тэхнічна: у распараджэнні лідскіх пажарных было шэсць гужавых павозак з вялізнымі бакамі для вады і нават два спецыяльна абсталяваныя аўтамабілі. У хуткім часе тут плануецца адкрыць тэматычны музей.
Горад з'яўляўся адміністрацыйным і судовым цэнтрам павета ВКЛ. У 1590 г. атрымаў Магдэбургскае права. У сярэдзіне XVIII ст. тут дзейнічаў піярскі калегіум, што значна паўплывала на культурную спадчыну рэгіёну. Захавалася нязначная колькасць пабудоў радавой забудовы сярэдзіны XIX ст.