Маршрут Лоск >
Кропкі маршрута Лоск
Ад сядзібы Рушчыцаў (XVIII–XIX стст.) захаваліся руіны гаспадарчых пабудоў і фрагменты сядзібнага парку. У сядзібе 10 снежня 1870 г. нарадзіўся знакаміты мастак, дэкаратар, старшыня камісіі па ахове гістарычных помнікаў Фердынанд Рушчыц. У 1935 г. Рушчыц вярнуўся ў Багданава, дзе і памёр праз год. Пахаваны мастак на фамільных могілках.
Безыменны склеп-пахавальня ў стылі канструктывізму ўзведзены з бетонных блокаў у 1927 г. Магчыма, яшчэ можна вызначыць прозвішча таго, хто тут пахаваны. Падобныя помнікі нашай гісторыі варта кансерваваць і аднаўляць.
Пакроўская царква ў псеўдарускім стылі пабудавана з добрага палявога каменю ў 1866 г. Гэта адзін з прыкладаў тыпавых праектаў культавых пабудоў, якія былі папулярныя на беларускіх землях пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Пасля Другой сусветнай вайны і да 1992 г. царква выкарыстоўвалася як склад. У 1994 г. як адрэстаўравалі і вярнулі вернікам.
У полі, непадалёк ад дарогі М7 (Е28), стаіць гэтая самотная напаўразбураная капліца. Узведзена яна ў стылі народнага дойлідства з палявога каменю ў канцы XVIII ст.
На ўзвышшы ля самай дарогі размяшчаюцца могілкі салдат Першай сусветнай вайны. Над пахаваннямі нямецкіх, аўстрыйскіх, рускіх салдат узвышаецца па-майстэрску складзены мемарыяльны помнік з часанага прыроднага каменю ў выдатным стане. Узведзены ён у 1916 г. Арол з распасцёртымі крыламі на вялізным цыліндрычным пастаменце больш за стагоддзе ахоўвае прах палеглых воінаў.
У 1856 г. пабудавана каменная царква Св. Георгія ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Царква акружана моцнай каменнай агароджай з брамай. У XVI ст. у гэтым паселішчы працавала друкарня Сымона Буднага, пра што сведчыць мемарыяльная дошка. Захаваліся два ўнікальныя драўляныя будынкі: касцёл Сэрца Ісуса (1919 г.) і плябанія. Касцёл з 1959 г. быў складам, сёння ён не дзейнічае. На ўскрайку вёскі высіцца вялізнае гарадзішча.
Старажытны шляхецкі род Пуцят герба «Сыракомля» вядомы на землях ВКЛ з сярэдзіны ХV ст. Акрамя сядзіб у Старым Шацку і Габрылеўцы гэты род валодаў і дастаткова вялікай сядзібай у Парэччы. Пейзажны парк, сядзібны драўляны дом, гаспадарчыя будынкі да нашага часу не захаваліся. Можна толькі ўбачыць руіны радавой капліцы-пахавальні і адной з каменных гаспадарчых пабудоў. Капліца з апрацаванага каменю ўзведзена, магчыма, у 50-я гг. XIX ст. Руіны патрабуюць тэрміновай кансервацыі.
Тут знаходзіцца яшчэ адзін архітэктурны помнік драўлянага дойлідства сталага ўзросту. Пабудаваны праваслаўны храм у гонар Св. Прарока Іллі ў 1878 г. Знаходзіцца царква на тэрыторыі вясковых могілкаў непадалёк ад вёскі. У 1928 г. святыня была адрэстаўраваная, але ў 1948 г. яе зачынілі. Адбудавалі і зноў адкрылі для вернікаў царкву толькі ў 1996 г.
У 1868 г. з цэглы ўзведзена царква Св. Мікалая Цудатворца ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Храм стаіць на ўскраіне невялікай вёскі. Святыню акружае агароджа з бутавага каменю з простай металічнай брамай. Да нядаўняга часу царква патанала ў зелені векавых дрэў, але частка дрэў была спілаваная, і цяпер белы сілуэт храма бачны здалёк.
Гэтая вёска зусім маленькая, усяго каля дзясятка жылых дамоў. На вясковых могілках стаіць капліца Св. Маці Божай у псеўдарускім стылі, пабудаваныя ў палявога каменю і цэглы ў 1877 г. У 2015 г. тэрыторыю вакол капліцы прыбралі, дрэвы і кустоўе вырубілі, расчысцілі ад зарасніку дарогу за капліцы.