Маршрут Сліжы >
Кропкі маршрута Сліжы
Тут мы можам убачыць толькі пабудову чыгуначнай станцыі. Афіцыйная шыльда абвяшчае «Копысь». Пабудавана станцыя таксама, магчыма, па адным з тыпавых праектаў з цэглы ў класічным стылі. Высокія арачныя вокны і аб'ёмныя куты, аздобленыя рустам. Незвычайнае багатае ўнутранае ўбранне. Нядаўна была праведзеная капітальная рэканструкцыя станцыі.
Гэты храм збудаваны ў 1845 г. у рэтраспектыўна-рускім стылі, хоць з гэтым сцвярджэннем можна паспрачацца. Стаіць ён на месцы старажытнага культавага будынка, пабудаванага тут у 1740 г. У 1866 г. храм, магчыма, перабудоўваўся, моцна змяніўся яго знешні выгляд, які першапачаткова насіў выяўленыя рысы класічнага стылю.
З сярэдзіны XIV ст. у складзе ВКЛ. Паселішча было знакамітае таленавітымі майстрамі па вырабе керамічных рэчаў з унікальнай копыскай гліны. Спаса-Праабражэнская царква да непазнавальнасці перабудавана. Побач з ёй захавалася арыгінальная цагляная трохарачная брама (XIХ ст.) і старажытны каменны крыж. Цікавасць таксама ўяўляе былая каталіцкая капліца (XVIII ст.), побач з якой знаходзіцца яшчэ адзін крыж, і невялікі двухпавярховы каменны дом (1890 г.).
У 1843 г. па ўзорным тыпавым праекце з цэглы ўзведзена паштовая станцыя. Стаіць яна на дарозе М8 з Оршы на Магілёў. Раней тут быў станцыйны дом, службовы флігель, карэтная, стайня. Сёння засталося дастаткова будынкаў, каб зазірнуць сюды і ўбачыць, як выглядалі корчмы сярэдзіны XIX ст.
Акрамя чыгуначнай станцыі, збудаванай тут з цэглы ў 1903 г., захавалася некалькі ўнікальных будынкаў, якія ўваходзяць у комплекс станцыі. Гэта невялікая двухпавярховая пабудова казармы або жылога дома для рабочых, ніжняя частка воданапорнай вежы і памяшканне лядоўні, якое сёння знаходзіцца ў закінутым стане.
Ніхто не памятае, якую назву насіў гэты храм раней. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што гэты культавы будынак не дзейнічаў ужо да Другой сусветнай вайны. А падчас вайны два снарады нанеслі храму значныя пашкоджанні. Вёска побач, можна лічыць, нежылая, калі не лічыць некалькі двароў з адзінокімі бабулькамі. Недалёка ад царквы – руіны хаты святара (хаця, магчыма, гэта была царкоўна-прыходская школа).
На краі вёскі на спадзістым схіле раскінуліся старадаўнія могілкі. Трэба перайсці падсохлае рэчышча ручая і падняцца вышэй па схіле, каб убачыць капліцу. Пабудаваная яна ў канцы XVIII ст. з цэглы ў стылі неаготыкі і знаходзіцца ў паўразбураным стане. Калі ісці ўглыб могілак, непадалёк ад апсіды капліцы можна ўбачыць каменны крыж, невядома для чаго нядаўна выкапаны з зямлі.
З незвычайнымі назвамі беларускіх вёсак мне даводзілася сустракацца шмат разоў — з такімі, напрыклад, як Каўбаскі, Марс ці Парыж... Існуе і вёска пад назвай Праўда. Асабліва цікава, калі выязджаеш з вёскі і ў канцы яе бачыш закреслены знак з назвай — нібыта «канец праўдзе». Не скупая на такія назвы і Магілёўская вобласць. Напрыклад, Старыя ды Новыя Чамаданы. Давайце зазірнем на іх вуліцы ды паглядзім, якія там стаяць тыя ж старыя хаткі, калодзежы, лядоўні… На такую прыгажосць мы пацікавімся з задавальненнем. Каля Новых Чамаданаў ёсць маляўнічы штучны вадаём.
Гэтае таямнічае збудаванне ў выглядзе трох’ярусной калоны знаходзіцца на краі могілак ля дарогі за вёскай. Пабудаваная яна з цэглы ў канцы XIX ст. Адны сцвярджаюць, што гэтая калона ўзведзена ў гонар падзей 1812 г., іншыя настойваюць, што варта верыць легендзе, якая апавядае пра гібель каханай мясцовага памешчыка, які ў памяць пра яе паставіў мемарыяльную калону.
У 1826 г. са цэглы ў псеўдарускім стылі збудаваны гэты храм на сродкі заможнай гаспадыні мясцовай сядзібы, ва ўласнасць якой уваходзіла і гэтая вёска. Прозвішча яе жыхары ўжо не памятаюць, але легенды распавядаюць, што яна была справядлівай і разважлівай. Храм яшчэ можна выратаваць ці хаця б закансерваваць.