Маршрут Мінск-1 >
Кропкі маршрута Мінск-1
Батанічны сад адкрыты з мая па кастрычнік. Заснаваны ён ў 1932 г. Калекцыя саду складаецца з дзевяці тысяч відаў раслін. Велізарныя прасторы адведзены для кветкавых палян, аточаных цяністымі алеямі ліп, дубоў, алешыны. Бясконцая разнастайнасць квітнеючых кустоў, рэдкіх відаў раслін. На працягу ўсяго сезону тут можна назіраць буянства водараў і фарбаў. Каля цэнтральнай частцы саду знаходзіцца невялікая сажалка з лебедзямі.
На вул. Інтэрнацыянальнай, 33A можна ўбачыць сядзібны дом Ваньковічаў, пабудаваны ў канцы XVIII ст. З двух бакоў дом упрыгожаны неглыбокімі порцікамі на васьмі калонах. На адной восі з домам – мураваная ўязная брама. Дом неаднаразова перабудоўваўся, змянялася яго ўнутраная планіроўка. Сёння тут дзейнічае першы ў сталіцы музей сядзібнага тыпу.
Гэты ўнікальны музей размешчаны ў мікрараёне Уручча, на тэрыторыі Акадэмгарадка. Плошча экспазіцыі складае больш за 6 га. Складаецца музей з пяці тэматычных зон і ўяўляе сабой аб’ёмную карту Беларусі, на якой, акрамя ўнікальнай калекцыі камянёў, пазначаныя асноўныя рэкі, азёры, узвышшы. Маштаб гэтага рукатворнага аб’екта можа прыемна здзівіць. У музеі захоўваецца адзін з самых старых каменных крыжоў.
Заснаваны музей ў 1908 г. Па адрасе вул. К. Маркса, 12 музей размяшчаецца з 1967 г. Узведзены будынак у стылі неарэнесанса ў 1905 г. Доўгі час тут размяшчаліся розныя дзяржаўныя ўстановы. У фондах музея захоўваюцца экспанаты, якія ахопліваюць перыяд ад 40 тыс. г. да н.э. да нашых дзён. Пад дахам музея сабрана рэдкая калекцыя нацыянальнага беларускага касцюма, калекцыі керамікі і шкла, скарбы манет, рэдкія друкаваныя выданні і іконы.
У асяроддзі пейзажнага парку, каля невялікага вадаёма і некалі вялізнага фруктовага саду, стаіць гэты казачны дом. Пабудаваны ён у былой сядзібе Курасовых з цэглы ў стылі эклектыкі ў канцы XVIII ст. Упрыгожаннем аднапавярховага будынка з’яўляецца васьмігранная вежа з невялікім балконам, апраўленым зубчастым парапетам. Пры рэстаўрацыі ў 1980 г. быў удала захаваны найбагацейшы знешні дэкор гэтага прыгожага дома.
У ХVII ст. сядзібай валодалі Радзівілы. У пачатку ХVШ ст. яна перайшла ва ўласнасць вядомага ў ВКЛ шляхецкага роду Ваньковічаў. Пасля 1864 г. сядзіба канфіскаваная ў Яна Эдварда Ваньковіча за яго ўдзел у паўстанні. З XIX ст. ёй валодалі Ададуравы, a затым Хітровы. Ад былых уладанняў Ваньковічаў цудоўна захаваўся сядзібны дом у стылі класіцызму з цэглы (XIX ст.), уязная брама, частка парку.
Сядзіба вядомая з сярэдзіны ХVШ ст. Валодалі гэтымі землямі Талачынскія, Прушынскія, Любанскія. Захаваўся сядзібны дом Прушынскіх. У руінах – капліца-пахавальня, брама, вартоўня, бровар, дом для рабочых, вадзяны млын. Сядзіба актыўна аднаўляецца, уладкоўваецца пейзажны парк. Размешчаная на беразе ля зліцця двух рэк, Лошыца зачароўвае сваімі цудоўнымі відамі і духам рамантызму.
Некалі Таварыства беларускай культуры размяшчалася па адрасе вул. Валадарскага, 12. Пабудаваны будынак у стылі эклектыкі з рысамі неабарока як прыбытковы дом у 1900 г. Першы ўладальнік – Самуіл Волін. Спачатку вуліца называлася Лошыцкая, пасля пабудовы Пішчалаўскага замка – Турэмная. У 1918 г. сюды пераехала Таварыства беларускай культуры. Насупраць знаходзіцца дом па вул. Валадарскага, 9. У ім 25 сакавіка 1918 г. адбылося ўрачыстае абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
Ідэальнае месца адпачынку, дзе можна правесці шмат гадзін, шпацыруючы па ціхіх вулачках сярод невялікіх маляўнічых хатак. Тут размяшчаюцца розныя сувенірныя крамы і музеі, дамы, у якіх нарадзіліся і жылі знакамітыя беларусы, утульныя рэстаранчыкі і кафэ. У Траецкім прадмесці можна палюбавацца прасторнай набярэжнай Свіслачы.