Карла Спампані >
Кропкі Карла Спампані
У гэтым маршруце мы пазнаёмім вас з творчасцю геніяльнага італьянскага архітэктара Карла Спампані (1750 г. – 1783/03/02 г.). Нарадзіўся майстар у Рыме. З 1768 г. і да канца свайго жыцця ён працаваў на землях ВКЛ. У 1783 г. ён быў пахаваны ў крыпце драўлянага храма, пабудаванага ў 1740 г. Захавалася досыць архітэктурных шэдэўраў, створаных К. Спампані. У Дубрава можна ўбачыць руіны касцёла Св. Дзевы Марыі ў стылі класіцызму (1796 г.), збудаванага па яго праекце ўжо пасля смерці майстра. У 1960-я гг. касцёл згарэў, і яго пакінулі разбурацца.
Паўночная вайна нанесла пашкоджанні і загараднай рэзідэнцыі Радзівілаў Альбе, створанай у канцы XVI ст. і таксама звязанай з імем італьянскага дойліда. Асноўныя работы па яе рэканструкцыі пачынаюцца пры Станіславе Карале Радзівілу. З 1778-1783 гг. Спампані ўдзельнічаў ў працах па рэканструкцыі Альбы. Захаваўся будынак бровара, пабудаванага па яго праекце.
Тут па праекце К. Спампані ў 1779-1781 гг. узведзены каменны палац у стылі барока і гаспадарчыя пабудовы ашмянскага старасты Тадэвуша Кацелла. З прыходам савецкай улады ў 1939 г. усе пабудовы былі знішчаны. Ёсць меркаванне, што па праекце Спампані быў пабудаваны таксама жылы корпус цяпер згубленага манастыра, а таксама яго агароджа і брама ў стылі барока, якія захаваліся да нашых дзён (прыбл. 1780 г.).
Тут К. Спампані пабудаваў палац Пшэздзецкіх, ад якога захаваўся толькі флігель з цэглы, у якім гаспадары маёнтка праводзілі выставы, адсюль і яго назва – Эрмітаж. У 1774 г. на месцы старога драўлянага храма узведзены касцёл Св. Дзевы Марыі ў стылі барока. Пасля паўстання 1863-1864 гг. ён быў перабудаваны пад царкву, а ў 1988 г. вернуты каталікам. Сёння касцёл рэстаўруецца. Па малюнках і эскізах архітэктара праводзілася знешняе і ўнутранае ўбранне святыні. Разам з майстрам працаваў яго брат-скульптар.
Значныя разбурэнні горад і палац пацярпелі падчас Паўночнай вайны, у 1702-1710 гг. Прыкладна з 1715 г. замак пачаў губляць сваё абарончае значэнне і пачынае набываць рысы палацава-паркавага ансамбля. Пачынаюць праводзіцца аднаўленчыя работы, у якіх, акрамя знакамітых архітэктараў таго часу, удзел прымаў і К. Спампані. У выніку палац здабыў барочны стыль.
У маёнтку Кавячынскіх «Кухцічы» мы можам бачыць кальвінскі збор, які быў узведзены ў 1561 г. па праекце К. Спампані.У 1776 г. ён быў перабудаваны пад капліцу-пахавальню. Пад алтаром капліцы знаходзіцца крыпта з пахаваннямі ўладальнікаў маёнтка. Недалёка ад капліцы захаваліся дзве афіцыны з цэглы. Гэта ўсё, што засталося ад сядзібнага дома, збудаванага таксама па праекце знакамітага італьянскага архітэктара. І капліца, і афіцыны маюць патрэбу ў тэрміновай кансервацыі.
Увасабленнем драўлянага і каменнага дойлідства з'явіўся палац у стылі барока, пабудаваны К. Спампані ў летняй рэзідэнцыі Радзівілаў. Будаваўся ён у 1780-1783 гг. Шкада, але сёння гэты архітэктурны помнік у страшных руінах. Захаваліся толькі чатыры драўляныя калоны дарыйскага порціка. Затое ў выдатным стане драўляны свіран ў стылі барока. Пабудаваны ён ў 1780 г.
У 1775-1780 гг. у стылі барока з цэглы па праекце Карла Спампані ўзведзены велічны палац вядомага шляхецкага роду Хмараў. Адам Хмара – апошні мінскі ваявода Рэчы Паспалітай – у гэтым палацы прымаў караля Аўгуста Панятоўскага. Сёння пабудова ў руінах. У памяркоўным стане два флігелі з цэглы. Нядаўна пачаты аднаўленчыя работы. Траецкі касцёл ў стылі барока (сёння ў руінах) таксама, верагодна, пабудаваны ў 1791 г. паводле праекту Спампані.
Майстар памёр 2 сакавіка 1783 г. Цела архітэктара было перавезена спачатку ў Нясвіж, а затым адпраўлена і канчаткова пахавана ў крыпце драўлянага ўніяцкага храма ў вёсцы Цепра недалёка ад Клецка. Пахаванне ўпрыгожваў барэльеф, выкананы скульптарам К. Ельскім. Пры савецкай уладзе ў 1963 г. храм быў знішчаны, а на яго месцы з часам пастаўлена праваслаўная царква.
Разам з такімі архітэктарамі, як Я. Габрыэль і Д. Сака, Карла Спампані прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы праекта і пабудове палаца знакамітага магнацкага роду Храптовічаў у Шчорсах (1770 г.). Ёсць усе падставы лічыць, што з гэтымі архітэктарамі К. Спампані ўдзельнічаў у праектаванні і ўніяцкага храма ў вёсцы Шчорсы, які быў узведзены ў 1770-1776 гг. Храм захаваў рысы такіх стыляў, як класіцызм і барока. З пабудоў захаваліся бібліятэка, стайня, службовыя карпусы.