Яшчэ жывуць крыніцы >
Кропкі Яшчэ жывуць крыніцы
Цяжкі лёс у гэтай крыніцы. З далёкага мінулага да нашых дзён цягнецца звязаная з ёй чарада непрыемнасцяў: і палілі пастаўленыя над ёй каплічкі, і засыпалі яе. Сёння тут усё як трэба добраўпарадкавана: збудаваная капліца і купель, вядуцца работы па ўладкаванні аўтастаянкі. Крыніца лічыцца гаючай. На рэлігійныя святы тут заўсёды мора наведвальнікаў і жадаючых акунуцца ў ваду крыніцы.
Гэта глухія, запаветныя месцы з ледзь пратаптанымі дарогамі. Крыніца нядаўна добраўпарадкавана, над ёй збудаваная белая капліца з пазалочаным купалам. Вада з гэтай крыніцы цячэ прама пад ногі, праз вуліцу, і знікае ў суседніх гародах. Адразу абмовімся, што ваду з любой крыніцы трэба перад ужываннем правяраць у лабараторных умовах, нават калі мясцовыя жыхары будуць запэўніваць ў яе крышталёвай чысціні.
Сёння ў гэтым горадзе-музеі некалькі крыніц. Першая знаходзіцца на гарадской вуліцы Вялікай. Зусім нядаўна гараджане ўсталявалі побач з ёй каплічку на чатырох слупах. Воды сцякаюць у галоўны канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Яшчэ адна крынічка – побач з замчышчам у канцы вуліцы Паштовай. Абедзве крынічкі носяць назву «Слёзы Рагнеды». У апошняй сёння зусім сціплы вадацёк.
Цудоўна добраўпарадкавана тэрыторыя крыніцы: разнастайныя альтанкі, адкрытыя галерэі і тэрасы, лесвіцы. Багацце крыніц у гэтых месцах утварае шустрыя рачулкі. Мясцовасць тут узгорыстая, дагледжаны лес з высокімі хвоямі. Магчыма, за гэтымі пышнымі месцамі сочаць і ўлады, і жыхары навакольных вёсак. Сапраўднае раздолле для мастакоў і фатографаў.
Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што гэты багаты струмень крышталёвай вады б'е прама з-пад алтара храма, які стаіць побач на высокім узгорку. Нядаўна крынічка была добраўпарадкавана, пастаўлена невялікая шатровая каплічка-навес. Прасторная і зручная купель. За крынічнай вадой пастаянна прыходзяць людзі.
У сталіцы Беларусі таксама можна знайсці жывую крыніцу. Размешчаная яна ў мікрараёне Вяснянка, недалёка ад праваслаўнага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Згодна з паданнем, у 1612 г. каля крыніцы быў знойдзены абраз Божай Маці. Крыніца носіць назву Крупецкай па назве некалі існавалай побач вёсачкі Крупцы. Раней крыніца знаходзлася побач з храмам, сёння яна праз дарогу ад храма, у лесапаркавай зоне.
Побач з гэтым населеным пунктам, такім багатым на гісторыю і архітэктурныя помнікі нашай нацыянальнай спадчыны, на адкрытай мясцовасці яшчэ жыве гэтая шустрая крынічка. Над ёй усталяваная невялікая каплічка. Акультураны пад'езд, стаянка для транспарту, агароджа. Нядаўна распачата будоўля брамы-званіцы. Святое месца ўключана ў спіс славутасцяў Ракава.
Каб знайсці гэтую крынічку, трэба спытаць, як даехаць да музея-сядзібы Максіма Багдановіча ў Ракуцёўшчыне, а затым праехаць міма сядзібы і ўздоўж вуліцы вёскі спусціцца ў невялікую нізіну. Сціплы шатровы калодзеж абараняе гэтую крыніцу ад апалага лісця, смецця і снегу. У чысціні і парадку падтрымліваецца прылеглая тэрыторыя. Радуе, што мясцовыя жыхары аберагаюць падобныя месцы.
Агромны драўляны млын з вялікімі галандскімі механізмамі, пабудаваны яшчэ ў канцы XVIII ст., зусім нядаўна быў бязлітасна спалены. А вось крынічка, якая цякла насупраць увахода ў млын, працягвае струменіць свае чыстыя воды на радасць мясцовым жыхарам і людзям, што прыязджаюць да яе.
Помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Вялікі ледніковы каньён, са сцен якога вадаточыць мноства маленькіх крынічак. Калі спускаешся па лесвіцы, якая вядзе ў глыб каньёна, як быццам спускаешся на мільёны гадоў у мінулае. Каб знайсці гэты цуд прыроды, неабходна будзе спытаць мясцовых жыхароў, бо ўказальнікі і таблічкі адсутнічаюць. У дадзены момант крыніцы ўладкоўваюцца.