Маршрут Тураў >
Кропкі маршрута Тураў
На старажытных могілках пабудавана драўляная царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў стылі народнага дойлідства. Храм быў значна перабудаваны ў 1868 г. Цэнтральны аб'ём святыні ўзведзены ў 1642 г. Хутчэй за ўсё, першапачаткова храм быў уніяцкім.
Гэта мястэчка, вядомае з XVI ст., належала Алелькавічам, Радзівілам. Крыжаўзвіжанская капліца ў рэтраспектыўна-рускім стылі пабудавана з дрэва ў 1870 г. у гонар адмены прыгоннага права. Габрэйскія могілкі – гэта адзінае ў Беларусі месца, дзе ўсталяваныя драўляныя мацэвы.
У XV ст. гэта ўжо было невялікае паселішча. З сярэдзіны ХІХ ст. тут квітнеў вялікі шляхецкі маёнтак Гарватаў. Захаваўся толькі нязначна перабудаваны сядзібны дом Гарватаў, узведзены з цэглы ў класічным стылі ў 1855 г. Акружае дом прасторны парк, які захаваўся ў добрым стане, з вялізнай колькасцю рэдкіх парод дрэў і кустоў.
Гэтая вёска знаходзіцца ўздоўж маляўнічых стромкіх берагоў ракі Пціч. У пісьмовых крыніцах паселішча згадваецца з XVI ст. Належала Алелькавічам, Хадкевічам. Да нашых дзён захаваліся руіны бровара, узведзенага з цэглы ў канцы ХІХ ст. у маёнтку памешчыка Шахава, і рэшткі вялікага пейзажнага парку ў занядбаным стане.
Згадваецца паселішча з XV ст. як мястэчка ў межах ВКЛ. Уваходзіла ва ўладанні шляхецкага роду Алелькавічаў, потым Хадкевічаў, Пацаў. Узнясенская царква ў неарускім стылі пабудаваная з цэглы ў 1890 г. Цагляная царква Св. Мікалая ўзведзена ў рэтраспектыўна-рускім стылі ў 1910 г. Вартая ўвагі радавая забудова (XVIII ст.), мемарыяльная калона на могілках (XVIII ст.) і Узнясенская капліца (1912 г.) на плошчы горада.
Гэтае былое мястэчка згадваецца з 1497 г. у складзе ВКЛ. Належала Кматам, Чартарыйскім, Аскеркам. У 1906 г. на месцы забойства кіеўскага мітрапаліта Макарыя ўзведзена цагляная капліца. Яшчэ адна капліца стаіць на беразе ракі Прыпяць. Некаторыя мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што забойства адбылося менавіта там.
Гэта самы старажытны горад на землях рассялення дрыгавічоў. Вядомы з 980 г. З Х ст. – цэнтр Тураўскага княства. У пачатку XIV ст. у складзе ВКЛ. На гарадзішчы – фундамент разбуранай царквы. Год пачатку яе будоўлі – 1170 г. Побач – велічны помнік Кірылу Тураўскаму (1113-1190 гг.). У 1811 г. у стылі народнага дойлідства пабудавана царква Усіх Святых, у якой захоўваецца старажытны каменны крыж. Побач усталяваны помнік князю Астрожскаму.