Асаноўскі Вялікі камень >
Міма гэтага каменя можна прайсці зусім побач і не заўважыць яго. Валун ляжыць на адкрытым месцы на невялікай лясной паляне, якая адгароджана ад вёскі даволі высокім земляным валам. Невядома, наколькі вялізная частка валуна схаваная пад зямлёй, але звонку ўзвышаецца толькі магутнае каменнае плячо гэтага волата. Аб камені захавалася некалькі легенд.