Астроўна >
Сёння гэты храм вядомы як Троіцкая царква. Першыя звесткі пра гэту святыню адносяцца да сярэдзіны XVI ст. Першапачаткова яна будавалася як касцёл на сродкі вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. Пасля паўстання 1863-1864 гг. касцёл быў перабудаваны да непазнавальнасці, алтар нават перавярнулі на 180о. У архітэктуры храма перапляліся пяць разнастайных архітэктурных стыляў. Тут таксама можна ўбачыць руіны вялізнага будынка школы з чырвонай цэглы (1882 г.).