Азярцы >
Тут цудоўна захаваўся сядзібны дом, пабудаваны з цэглы ў класічным стылі на мяжы XVIII–XIX стст. Непадалёк стаіць аднапавярховы флігель. Ад маёнтка таксама засталося шмат гаспадарчых пабудоў, прыдатных для выкарыстання і сёння. Пабудовы дагледжаныя і трымаюцца ў належным стане.