< Белавуша >
Вёска працягнулася больш чым на сем кіламетраў уздоўж дарогі Р88. На гэтым спадзістым ўзвышшы яшчэ у 1833 г. стаяў старажытны храм. Сёння на яго месцы ўзвышаецца драўляная царква ў неарускім стылі, пабудаваная ў 1905 г. Царква названая ў гонар Святой Тройцы. Багаты вонкавы дэкор надае святыні прыбраны і ўрачысты выгляд.