Беніца >
Беніца – адно з найстаражытнейшых паселішчаў Мінскай вобласці. Ад сядзібы Швыкоўскіх захаваўся каменны свіран і жылы дом (1836 г.). У 1886 г. з часанага бутавога каменю пабудаваная Пакроўская царква ў стылі эклектыкі. У 1948 г. закрытая. У 1988 г. адноўленая. Упрыгожанне Беніцы – Троіцкі касцёл у стылі барока, узведзены ў 1701 г. У 1866 г. касцёл быў перабудаваны пад царкву, але ў 1919 г. вернуты каталікам. З 1948 па 1988 гг. касцёл быў закрыты. Цяпер храм спрабуюць аднавіць.