< Боркі >
Сядзіба ў Борках з пачатку XVI ст. належала магнацкаму роду Сапегаў. Апошнім яе ўладальнікам быў род Пратасевічаў. Захаваліся паасобныя пасадкі пейзажнага парку і невялікая гаспадарчая пабудова з палявога каменю, якую выкарыстоўваюць і сёння. На беразе ракі Чарняўкі можна ўбачыць руіны вадзянога млына з палявога каменю.