< Бухлічы >
Вядома пасяленне з XVII ст. Вёска раскінулася паміж ракой Гарынь і дарогай, якая вядзе на Столін, ля самай мяжы з Украінай. На адкрытай мясцовасці ў самым цэнтры вёскі стаіць царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Пабудаваная яна з дрэва ў неарускім стылі з рысамі канструктывізму ў 1926 г. на месцы старажытнага храма, збудаванага тут яшчэ ў канцы ХVII ст. Ёсць версія, што цяперашні храм перабудаваны са старога.