< Бярозавічы >
Яшчэ адзін удалы прыклад архітэктуры народнага дойлідства. Асноўны аб’ём – гэта малітоўная зала царквы, да якой у гарманічных аб’ёмах прымыкае апсіда храма і яго бабінец, над якім узвышаецца званіца. Можна ўбачыць таксама Пакроўскую царкву, якая была збудаваная ў гэтай вёсцы ў 1878 г. Храм стрымана дэкараваны драўлянай разьбой.