< Чырвоны Груд >
Тутэйшы старажытны маёнтак вядомы з сярэдзіны XVI ст. Належаў Хадкевічам, Калупайла, Браніцкім. Драўляны сядзібны дом на вялізных каменных сутарэннях са скляпеністай столлю ўзводзіўся прыкладна ў 30-я гг. XIX ст. Дом упрыгожаны ганкам пад трохвугольным франтонам на чатырох драўляных калонах. Часткова захаваліся арыгінальныя аконныя шалёўкі і дэкор дома з руставога каменю.