< Докшыцы >
Вядомае як сяло ВКЛ з 1407 г. З 1621 г. – мястэчка. У 1900 г. узведзена цагляная Пакроўская царква ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Стаіць яна на месцы старажытнага ўніяцкага храма, вядомага з 1514 г. Да нашых дзён захаваўся будынак пошты і каменны млын 1920 г. Ля сучаснага касцёла можна ўбачыць каменны крыж са светлага граніту вельмі прыгожай формы. Непадалёк ад горада бярэ пачатак рака Бярэзіна.