< Камайск >
У канцы XVIII ст., магчыма, у 1778 г., тут з сасновага бруса ўзведзена царква Св. Прарока Іллі ў стылі народнага дойлідства. Магчыма, храм першапачаткова быў уніяцкім, а ў другой палове ХІХ ст. быў перададзены праваслаўнай царкве. Адносна невялікі храм першапачаткова меў тры ўваходы: цэнтральны і два бакавыя. Стаіць гэтая святыня непадалёк ад вёскі, у вельмі маляўнічым месцы.