< Тумілавічы
Побач з цэнтральнай плошчай вёскі, на прасторным участку ў 1864 г. узведзены драўляны праваслаўны храм Св. Георгія ў стылі народнага дойлідства. Да васьміграннай малітоўнай залі святыні прыбудаваныя дадатковыя памяшканні разнастайнага прызначэння. У храме захоўваюцца іконы, створаныя ў самым пачатку ХХ ст. Побач з царквой можна ўбачыць вялізны каменны крыж.