< Дом Ромера >
Дом Ромера ў стылі класіцызму з элементамі мадэрна і эклектыкі збудаваны ў 1856 г. Уласнасць С. Ромера – аднаго з актыўных удзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. На адной са шматлікіх акварэльных работ знакамітага мастака Н. Орды можна ўбачыць гэты дом вачыма сучасніка. Пасля ссылкі гаспадара дома ў Сібір новыя ўладальнікі прыстасавалі дом пад гасцініцу і крамы.