< Дрэвы-волаты >
Да нашай радасці і задавальнення, нетры гэтай прыроднай жамчужыны Еўропы захавалі вельмі старыя дрэвы. Напрыклад, самай старой сасне пушчы ўжо за 450 гадоў. Экскурсаводы пакажуць і старую елку, якой больш за 300 гадоў. Пераваліла за 600 і волату-дубу. Таўшчыня яго ствала складае больш за два метры, а вышыня – каля 30 метраў. У пушчы расце больш за дзясятак дубоў, якія размянялі 500 гадоў.