< Дукора >
У ХІХ ст. пабудаваны цагляны касцёл у стылі позняга класіцызму як радавая пахавальня шляхецкага роду Ашторпаў. У 1864 г. пераасвечаны ў царкву. Да 1791 г. мясцовым маёнткам валодалі Агінскія, потым Ашторпы. З 1874 г. – Гарцінгі. Захаваліся незвычайная па канструкцыі брама, флігель і парк з сажалкамі. У канюшнях утрымлівалі больш за 300 коней высакародных парод, у тым ліку знакамітага жарабца Палікора.