< Дварэц >
У 1865 г. з цэглы пабудавана Пакроўская царква ў псеўдарускім стылі. Касцёл Божага Цела ў стылі неабарока ўзведзены з цэглы ў 1904 г. Варта зазірнуць на фамільныя могілкі Пратасевічаў, закладзеныя тут у пачатку ХІХ ст. Тут захавалася надмагілле са статуяй анёла, якому патрабуецца тэрміновая рэстаўрацыя.