< Двор-Нізгалава >
У гэтым сядзібным доме старажытнага роду Мядзведзкіх да нядаўняга часу дзейнічала школа, але цяпер ён закрыты. Дом акружаны пейзажным паркам, які захаваўся ў добрым стане, з мноствам цяністых алей і маляўнічых палян. З гаспадарчых пабудоў у дабротным стане захаваліся ўзведзеныя з цэглы кузня, кухня, вяндлярня ў выглядзе простай круглай вежы.