< Францысканскія могілкі
Францысканскія могілкі: брама і агароджа
Францысканскія могілкі: званіца
Францысканскія могілкі: капліца
Старадаўнія каталіцкія францысканскія могілкі горада заснаваныя прыкладна ў сярэдзіне XVIII ст. Тэрыторыя акропаля прымыкае да завулка Перамогі. У 50-я гг. XIX ст. тут ўзведзена капліца ў класічным стылі, якая сёння цалкам адноўлена. Побач мы можам убачыць пабудову званіцы (1902 г.). Захавалася агароджа, складзеная з бутавага каменю, і два пілоны цэнтральнай брамы, збудаваныя ў 1886 г.