< Габрэйская школа >
У свой час у адукацыйную сістэму горада ўваходзілі і яўрэйскія навучальныя ўстановы свецкага і рэлігійнага плану: рамесныя школы, гімназіі, тэхнікумы. Многія з навучальных устаноў былі бясплатныя для больш беднага габрэйскага насельніцтва горада. У асобных школах прадугледжвалася поўная адукацыя – ад пачатковых класаў да ВНУ. Адна са школ знаходзіцца на вул. Тэльмана, 10. Сёння ў ёй размяшчаецца дзяржаўная праваахоўная ўстанова.