Вайсковыя могілкі >
Тэрыторыя могілак ляжыць у раёне вул. Белуша. Па сцвярджэнні гісторыкаў, гэта месца масавых пахаванняў з'яўляецца адным з найстарэйшых у Гродне. Землі пад ваенны акропаль былі адведзеныя ў 1888 г. Магчыма, могілкі былі закладзеныя на месцы яшчэ больш старых могілак. Большая частка тэрыторыі адведзена пад пахаванне загінулых салдат Першай сусветнай вайны, у тым ліку і салдат польскага войска. Могілкі часта наведваюць турысты з еўрапейскіх краін.