< Гандлёвыя рады >
Плаўна выгінаючыся, вакол старадаўняга касцёла Св. Язэпа ўсталі сцяной гандлёвыя рады, пабудаваныя ў канцы XVIII ст. З-за таго, што ў іх у асноўным прапаноўвалі розныя тавары гандляры з Вільні, мінчане далі гандлёвым радам назву «Віленчукі». Сёння тут можна наведаць піўной рэстаранчык або сувенірныя крамы.