< Гарадская сядзіба Ваньковічаў >
На вул. Інтэрнацыянальнай, 33A можна ўбачыць сядзібны дом Ваньковічаў, пабудаваны ў канцы XVIII ст. З двух бакоў дом упрыгожаны неглыбокімі порцікамі на васьмі калонах. На адной восі з домам – мураваная ўязная брама. Дом неаднаразова перабудоўваўся, змянялася яго ўнутраная планіроўка. Сёння тут дзейнічае першы ў сталіцы музей сядзібнага тыпу.