< Геаграфічны цэнтр Еўропы >
Каардынаты гэтага знака 55о30' п.ш. і 28о48' у.д. Знак на пяці мовах краін-суседзяў Беларусі апавяшчае, што менавіта тут знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы. Да майго здзіўлення, знак пры гэтым знаходзіцца ў цэнтры скверыка, які, можна сказаць, знаходзіцца ў цэнтры горада Полацка.