< Гудагай (вёска) >
У 1764 г. на могілках пры былым кляштары басых кармелітаў пабудаваны драўляны касцёл Адведзін Дзевай Марыяй Елізаветы ў стылі барока з элементамі народнага дойлідства. У галоўным алтары святыні можна ўбачыць ікону Святы вобраз Дзевы Марыі Гудагайскай. У 1903 г. у куце агароджы ўзведзена драўляная каркасная шатровая званіца. Захаваліся тры драўляныя алтары, зробленыя адразу пасля пабудовы храма.