< Дойлідкі >
У 1927 г. на краі вёскі ўзведзеная драўляная каталіцкая святыня у стылізаваных рысах стылю мадэрн, асвечаная ў гонар Апекі Божай Маці. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл быў зачынены і прыстасаваны пад гаспадарчае памяшканне. У 1989 г. ён быў вернуты вернікам. Каля апсіды храма знаходзіцца фамільнае захаванне роду Лашкевічаў.