< Іказнь >
У 1905 г. у рэтраспектыўна-рускім стылі пабудаваная цагляная царква Св. Мікалая. Побач з храмам знаходзіцца па-майстэрску складзеная з цэглы брама ў тры арачныя праёмы. На краі вёскі ў 1906 г. з цэглы і блокаў узведзены касцёл Божага Цела ў неараманскім стылі. З 1948 г. быў закрыты і выкарыстоўваўся як склад. У 1992 г. касцёл адрэстаўравалі і вярнулі каталікам. Адразу пасля перабудовы святыні вакол яе ўзвялі каменную агароджу.