< Ілля >
У 1907 г. з цэглы і часаных гранітных блокаў узведзены манументальны будынак касцёла Сэрца Ісуса ў неараманскім стылі. Магчыма, да 1920 г. касцёл не дзейнічаў і быў вернуты каталікам пасля 1920 г. Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўваўся як вытворчае памяшканне. У 1990 г. касцёл аднавілі. На процілеглым ад храма баку вуліцы захаваўся будынак гасцініцы (1846 г.).