< Імянін >
Ад вядомага на ўсю Беларусь праваслаўнага Тараканьскага манастыра захаваўся толькі невялікі абломак сцяны. Манастыр быў цалкам знішчаны савецкімі ўладамі ў 1959 г. Узарвалі і храм, і карпусы. Захаваўся толькі невялікі цагляны будынак, магчыма, свіран, узведзены ў 1779 г. Варта спадзявацца, што падобных разбурэнняў Беларусь больш не ўбачыць.