< Калегіум езуітаў >
Карпусы калегіума езуітаў, якія выкарыстоўваюцца і дагэтуль, пабудаваныя з цэглы ў стылі барока ў 1750 г. Новыя карпусы гэтай навучальнай установы будаваліся каля трыццаці гадоў. У 1820 г. царскія ўлады забаранілі ордэн езуітаў, таму калегіум быў перададзены ордэну піяраў. У 1830 г. тут размяшчаўся кадэцкі корпус. Сёння ў былым калегіуме езуітаў працуе мастацкая галерэя і Полацкі дзяржаўны універсітэт.