< Канвелішкі >
Паселішча вядомае з XVIII ст. як валоданні Храптовічаў, потым Янкоўскіх, Умястоўскіх. У 1916 г. на месцы старога касцёла пабудаваны новы драўляны касцёл Сэрца Ісуса ў стылі неаготыкі. Будаваўся храм прыкладна дзесяць гадоў. Неверагодна, што падобны драўляны цуд захаваўся да нашых дзён, перажыўшы столькі бедстваў на сваім веку. Ад маёнтка засталіся маляўнічыя руіны бровара з часанага каменю і цэглы.