< Канюшня >
У парку, непадалёк ад палаца Булгакаў, у добрым стане захаваўся аднапавярховы корпус канюшні, пабудаваны з цэглы ў сярэдзіне 40-х гг. ХІХ ст. Да двухпавярховай вежы канюшні прылягае карэтная. Гэтыя пабудовы ўсё яшчэ можна выкарыстоўваць па прызначэнні ці пад музей.