Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Карпілаўка >

Побач з Селішчам і Акопамі знаходзіцца былы маёнтак знакамітага беларускага пісьменніка Анатоля Лявіцкага, вядомага як Ядвігін Ш. Захаваўся велізарны дуб, пад кронай якога гаспадар маёнтка слухаў вершы юнага Купалы. У доме Лявіцкіх праходзілі беларускія вечарыны, на адной з якіх, у 1912 г., будучы народны паэт упершыню прачытаў сваю «Паўлінку». Сяброўства паміж Купалам і Лявіцкім было настолькі моцным, што пазней паэт быў хросным бацькам дзяцей Лявіцкіх.

Фотагалерэя

Сцежкамі Янкі Купалы - Карпілаўка - Сядзіба Лявіцкіх: дуб-патрыярх Сцежкамі Янкі Купалы - Карпілаўка - Сядзіба Лявіцкіх: дуб-патрыярх
Сцежкамі Янкі Купалы - Карпілаўка - Сядзіба Лявіцкіх: парк Сцежкамі Янкі Купалы - Карпілаўка - Сядзіба Лявіцкіх: парк

Карта хуткага доступу