< Кашталянаўшчына >
Ад сядзібы Быхаўцаў, якая квітнела тут з XVIII ст., захаваліся дабротныя цагляныя гаспадарчыя пабудовы: свіран з тэрасай на вялізных каменных калонах, цагляная канюшня, якая сёння служыць калгасу складам, і гаспадарчая пабудова з прасторнай мансардай. Вакол часткова захаваўся старажытны сядзібны парк.