< Касцёл Дзевы Марыі >
Пабудаваны гэты цагляны каталіцкі храм у стылі неаготыкі на сродкі прыхаджан горада ў пачатку ХХ ст. Асноўны аб'ём храма захаваўся часткова. Знішчаны фасад пабудовы, і замест яго прыбудаваны пяціпавярховы будынак дзяржпрадпрыемства. На старых паштоўках можна ўбачыць, наколькі вытанчаным і ўзвышаным быў касцёл у першапачатковым выглядзе.