< Касцёл Св. Іосіфа >
Узведзены гэты каталіцкі храм у стылі барока ў 1649 г. побач з дамініканскім кляштарам, пабудовы якога да нашых дзён не захаваліся. Касцёл быў значна перабудаваны ў 1819 г. Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. былі знесены яго вежы-званіцы. У 1950 г. касцёл перабудавалі яшчэ раз, пасля чаго ў ім размясціўся гарадскі Дом культуры. Сёння святыня вернута каталікам.