< Капліца-надмагілле >
На старажытных могілках горада па вул. Пралетарскай можна ўбачыць арыгінальны будынак капліцы цікавай канструкцыі. Магчыма, капліца некалі была надмагіллем. Першапачаткова яна, хутчэй за ўсё, была каталіцкай. Праз нейкі час па вуглах капліцы з'явіліся мініяцюрныя вежы з купаламі-цыбулінамі. Пліты з надпісамі незваротна згубленыя.