< Касцёл Св. Сымона і Алены >
Цагляны касцёл у неараманскім стылі пабудаваны ў 1908 г. па праекце польскага архітэктара Т. Пайздерскага. У 1923 г. святыня была разрабаваная, зачыненая і пераабсталяваная пад польскі тэатр. Падчас Другой сусветнай вайны касцёл дзейнічаў. У 1946 г. у касцёле размяшчалася кінастудыя, з 1975 г. – Дом кіно. З 1990 г. храм адкрыты для вернікаў. Да 2000 г. у касцёле праводзіліся рэстаўрацыйныя работы.